Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
27 лютага на YouTube-канале НЦЗПІ адбылася адкрытая трансляцыя вэбінара «Парадак інфармавання органаў унутраных спраў аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі».
У студыі НЦЗПІ выступіла старшы інспектар па асобых даручэннях аддзела па рабоце з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства ўпраўлення па міграцыі і рабоце з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Таццяна Хацько.
У прамым эфіры спікер асвятліла навацыі заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, якія адносяцца да інфармавання органаў унутраных спраў аб іншаземцах, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь.
Прадстаўнік МУС таксама расказала аб:
Даведачна
У 2024 годзе былі ўнесены змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 105-З « «О правовом положении иностранных граждан и лиц без гражданства в Республике Беларусь», якія датычацца ў тым ліку інфармавання органаў унутраных спраў аб іншаземцах, якія часова знаходзяцца ў нашай краіне.
Калі вы не паспелі паглядзець прамы эфір, глядзіце яго ў запісе тут.
Падпісвайцеся на YouTube-канал НЦЗПІ і атрымлівайце карысную і актуальную інфармацыю аб праве!