Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
16 мая ў галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама прайшоў навучальны семінар па пытаннях нарматворчасці для работнікаў упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў Брэсцкай вобласці. У ліку спікераў мерапрыемства – прадстаўнік РЦПІ Брэсцкай вобласці.

Перад удзельнікамі семінара ў рэжыме анлайн выступіла вядучы спецыяліст філіяла Цэнтра Ала Кравец з прэзентацыяй аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах у Рэспубліцы Беларусь.
Прадстаўляючы магчымасці ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», Ала Анатольеўна падкрэсліла, што тэматычныя банкі даных «Нарматворчасць» і «Сацыяльная абарона» змяшчаюць усе неабходныя нарматыўныя акты, аналітычныя і метадычныя матэрыялы, неабходныя ў рабоце любога спецыяліста.
«Праца па актуалізацыі зместу ІПС вядзецца Цэнтрам рэгулярна з улікам патрэбнасцей спецыялістаў усіх напрамкаў», – адзначыла вядучы спецыяліст РЦПІ.
На навучальным семінары таксама выступілі прадстаўнікі сектара па правядзенні абавязковай юрыдычнай экспертызы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама – Юлія Місейчук і Яўгенія Крулікоўская.