• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Аб стратэгічных напрамках развіцця нашай краіны – на гадзіне інфармавання ў НЦЗПI

29 студзеня ў Цэнтры адбылося інфармацыйнае мерапрыемства на тэму «Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь».

НЦЗПИ

Перад калектывам НЦЗПI выступіла аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вольга Лазоркіна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Вольга Ігараўна адзначыла, што пасланне кіраўніка дзяржавы выступае для краіны праграмай мэтапакладання, канцэнтрацыяй напрамкаў, па якіх будзе ісці развіццё дзяржавы.

Ольга Лазоркина

Яна падрабязна спынілася на рэалізацыі стратэгічных задач, якія былі пазначаны Прэзідэнтам на бліжэйшую перспектыву. Названыя напрамкі ўключаюць забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту, задачы па лакалізацыі і кааперацыі ў вытворчасці, цыфравізацыі і развіцці нацыянальнай IT-індустрыі. Важнымі з'яўляюцца энергетычная самастойнасць нашай краіны, развіццё аграпрамысловага комплексу, нацэленасць на забеспячэнне высокай якасці беларускіх тавараў.

День информирования

Таксама перад дзяржавай стаяць задачы па наладжванні эфектыўных ланцужкоў продажаў праз забеспячэнне пісьменнай лагістычнай стратэгіі. Яшчэ адным важным пунктам з'яўляецца ўдасканаленне спажывецкага рынку. Сярод задач на пяцігодку-павялічыць уклад турызму ў эканоміку мінімум у два разы. Застаецца прыярытэтным напрамкам і развіццё моцных рэгіёнаў.

День информирования НЦЗПИ

Спікер разгледзела пазначаныя напрамкі праз прызму глабальных грамадска-палітычных пераўтварэнняў, якія адбываюцца ў свеце, трансфармацыі сістэмы міжнароднага права, мер эканамічнага ціску, наступу часу «новай рэальнасці» сусветнага парадку.

«Неабходна не баяцца гэтай рэальнасці. Неабходна выпрацаваць механізмы, якія дазволілі б да яе адаптавацца і існаваць у існуючых умовах», – падкрэсліла Вольга Лазоркіна.

Спікер адказала на пытанні работнікаў НЦЗПI.

 

29 Студзеня 2026 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх