Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
РЦПІ Брэсцкай вобласці прыняў удзел у XVI Абласных Калядных студэнцкіх навуковых чытаннях «Прафесійная культура спецыяліста: асаблівасці фарміравання праз вучэбную і навукова-даследчую дзейнасць студэнта», якія адбыліся 20 снежня на базе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты першых курсаў юрыдычнага факультэта ўніверсітэта, якія навучаюцца у Брэсцкiм філіяле ПУА «Каледж бізнесу і права», філіяла БрДТУ «Політэхнічны каледж» і профільнага ваенна-патрыятычнага класа сярэдняй школы № 18 г. Брэста.

Вядучы спецыяліст РЦПІ Брэсцкай вобласці Ала Кравец выступіла з дакладам «Лічбавая кампетэнтнасць – залог паспяховай работы з рэсурсамі дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі». Яна раскрыла пытанні функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі і цыфравізацыі нарматворчасці, абазначыла патэнцыял прымянення дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у навучальным працэсе.

Спецыяліст адзначыла важнасць і значнасць эфектыўнага і бяспечнага выкарыстання прававой інфармацыі выключна з правераных крыніц. «Пастаяннае навучанне новым магчымасцям пошуку і аналізу інфармацыі – адзін з кампанентаў лічбавай кампетэнтнасці любога спецыяліста, а атрыманне дакладнай інфармацыі – залог поспеху прафесіянала!», – адзначыла ў сваім выступленні Ала Анатольеўна.