Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
5-6 чэрвеня ў Гомелі праходзіць V Форум медыйнай супольнасці Беларусі «Медыя сёння: фокус на праўду».
У складзе сталічнай дэлегацыі ў Форуме прымаюць удзел начальнік упраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў Наталля Баркоўская і начальнік аддзялення інфармацыйнага суправаджэння ўказанага ўпраўлення Кацярына Жарнасек.
На думку прадстаўнікоў нашай арганізацыі, удзел у такіх мерапрыемствах –гэта цудоўная магчымасць пагутарыць з калегамі, наладзіць рабочыя кантакты, абмеркаваць актуальныя пытанні, намеціць напрамкі эфектыўнага ўзаемадзеяння.
«Дзейнасць Цэнтра ў медыйнай прасторы нашай краіны можна ахарактарызаваць з некалькіх бакоў, – падкрэсліла Наталля Міхайлаўна. – З адной, мы з'яўляемся крыніцай прававога кантэнту для СМІ, як арганізатар навуковых мерапрыемстваў, маштабнай працы па прававой асвеце грамадзян, у тым ліку непаўналетніх. З іншага, мы – спажыўцы кантэнту. НЦЗПІ вядзе асноўны дзяржаўны рэсурс у сферы права і прававой інфарматызацыі – Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, на якім транслюецца грамадска-палітычны парадак навін у сферы права, а таксама аналітычны прававы кантэнт, які прадстаўляецца дзяржорганамі і арганізацыямі. Развіццё Партала патрабуе пастаяннага ўкаранення новых тэхналагічных і інфармацыйных інструментаў».
Яна адзначыла, што мерапрыемства дае магчымасць падзяліцца вопытам і атрымаць новую інфармацыю па напрамках развіцця нацыянальнай медыясферы.
У першы дзень Форума ўдзельнікі бяруць удзел у панэльных дыскусіях, прысвечаных развіццю нацыянальнай інфармацыйнай прасторы, а таксама ў іншых мерапрыемствах, прадугледжаных дзелавой праграмай.
У другі дзень адбудзецца пленарнае пасяджэнне, у рамках якога будуць абмяркоўвацца такія тэмы, як:
Таксама пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХХI Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара».
У Форуме бяруць удзел:
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі і Гомельскі абласны выканаўчы камітэт пры падтрымцы Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», Нацыянальнага прадстаўніцтва МТРК «МІР» у Рэспубліцы Беларусь, выдавецкага дома «Беларусь сёння», УП «БелТА», УП «Агенцтва «Мінск-Навіны».