• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Абмеркавалі прававыя аспекты экалогіі і сацыяльнай абароны на міжнароднай канферэнцыі

28 сакавіка НЦЗПІ прыняў удзел у VII міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «УНІВЕРСІТЭТСКІЯ ПРАВАВЫЯ ДЫЯЛОГІ – UNIVERSITY LAW DIALOGUES», прысвечанай тэме «Экалогія і галіны права», якая прайшла на базе Паўднёва-Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

НЦЗПИ

Прадстаўнік Цэнтра старшы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Інстытута прававых даследаванняў Ірына Апанасюк выступіла з дакладам на тэму «Адзінокая маці і адзінокі бацька: галіновая спецыфіка паняццяў па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі» ў секцыі «Экасістэма працоўнага і сацыяльнага права». У працэсе выступлення была закранута праблематыка суадносін паняццяў «адзінокага бацькі» і «маці-адзіночкі», іх непасрэднае адрозненне і правільнае прымяненне не толькі ў заканадаўстве аб працы, але і сямейным, падатковым заканадаўстве Беларусі і Расіі. У ходзе дыскусіі былі абмеркаваны пытанні адносна вызначэння прававога статусу адзінокай маці і іншых асоб, якія адносяцца да катэгорыі адзінокіх з бацькоў.

Навуковае мерапрыемства сабрала вучоных з розных рэгіёнаў Расіі, вядучых юрыдычных устаноў вышэйшай адукацыі, кіраўнікоў арганізацый, а таксама прадстаўнікоў навукова-экспертнага савета Усерасійскага таварыства аховы прыроды (УТАП), экспертаў Расійскага экалагічнага грамадства і інш.

31 Сакавiка 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх