Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
НЦЗПІ 26 снежня праводзіць круглы стол «Накiрункi развіцця прававога становішча суб'ектаў эканамічных адносін і іх аб'яднанняў (канцэрнаў, холдынгаў і інш.)».

Мерапрыемства накіравана на абмен думкамі і ўнясенне навукова-абгрунтаваных прапаноў па змяненні заканадаўства, якое вызначае прававое становішча асобных суб'ектаў эканамічных адносін і іх аб'яднанняў (канцэрнаў, холдынгаў і інш.), абумоўленых уплывам цыфравізацыі, узмацненнем кааперацыйных сувязей у ЕАЭС і Саюзнай дзяржаве.
Да ўдзелу запрашаюцца работнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, дактаранты, аспіранты, суіскальнікі, выкладчыкі, супрацоўнікі навуковых устаноў і ўстаноў вышэйшай адукацыі, юрысты-практыкі.
Напрамкі работы круглага стала:
1. Развіццё заканадаўства, якое вызначае сутнасць і значэнне кластараў як інтэграваных структур кіравання эканомікай.
2. Тэарэтыка-прыкладное даследаванне прававога рэгулявання карпаратыўных адносін у дзейнасці суб'ектаў эканамічных адносін.
3. Аб сістэматызацыі арганізацыйна-прававых форм камерцыйных і некамерцыйных юрыдычных асоб.
4. Тэарэтыка-прававое даследаванне статусу і дзейнасці інтэграваных структур кіравання эканомікай (дзяржаўных аб'яднанняў (канцэрнаў), холдынгаў).
5. Тэарэтыка-прыкладныя падыходы да правасуб'ектнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Зацікаўленым неабходна накіраваць заяўкі на ўдзел да 20 снежня на адрас электроннай пошты: Minich@center.gov.by (спампаваць заяўку ўдзельніка можна тут).
Мерапрыемства пройдзе з 10.00 да 13.00 (рэгістрацыя з 9.30 да 10.00) па адрасе: г. Мінск, вул. Берсана, 1а.