• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Адзіная гісторыя і культура, сучаснасць і будучыня - у Цэнтры прайшла інфармацыйная сустрэча, прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

3 красавіка ў НЦЗПІ адбылося інфармацыйнае мерапрыемства, прымеркаванае да свята – Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, якое адзначаецца 2 красавіка.

День единения народов Беларуси и России

Адкрываючы яго, дырэктар НЦЗПІ Андрэй Матэльскі адзначыў гістарычнае значэнне даты 2 красавіка:

«У сваім віншаванні Кіраўнік нашай дзяржавы акрэсліў, што гэта знакавая для беларусаў і расіян дата, якая стала сімвалам сапраўднага брацтва, змацаванага сумесным гістарычным мінулым, культурнай і духоўнай супольнасцю. Прэзідэнт нагадаў, што Вялікая Перамога (80-годдзе якой мы з Вамі будзем адзначаць ужо праз месяц) даказала бясспрэчную ісціну аб неабходнасці адзінства народаў. Толькі разам можна супрацьстаяць выклікам часу і будаваць будучыню, абапіраючыся на ўзаемныя давер і падтрымку».

Андрэй Францавіч падкрэсліў, што важнейшую ролю ў развіцці і ўмацаванні сувязей паміж нашымі народамі адыгрывае Саюзная дзяржава, якой у снежні мінулага года споўнілася 25 гадоў.

«Мы з Вамі, паважаныя калегі, як работнікі НЦЗПІ таксама ўносім уклад у забеспячэнне некаторых працэсаў дзейнасці Саюзнай дзяржавы».

День единения народов Беларуси и России

Гасцямі мерапрыемства сталі Уладзімір Жаўняк, Намеснік Кіраўніка Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў горадзе Мінску, і Андрэй Душачкін, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.

Уладзімір Рыгоравіч расказаў аб гісторыі стварэння Саюзнай дзяржавы і актуальных напрамках інтэграцыйнага будаўніцтва.

День единения народов Беларуси и России

Андрэй Андрэевіч падзяліўся, у сваю чаргу, меркаваннем наконт ролі адзінай культурнай прасторы Беларусі і Расіі.

День единения народов Беларуси и России

На заканчэнне сустрэчы дырэктар Цэнтра Андрэй Матэльскі ўручыў гасцям памятныя сувеніры і падзякаваў за прадстаўленую калектыву магчымасць азнаёміцца з актуальнымі пытаннямі саюзнага будаўніцтва.

Даведачна:

2 красавіка ў Саюзнай дзяржаве адзначаецца адно з самых важных агульных свят − Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

Менавіта ў гэты дзень у 1996 і 1997 гадах былі падпісаны адпаведна Дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі і Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, якія папярэднічалі працэсу стварэння Саюзнай дзяржавы, дагавор аб стварэнні якой быў падпісаны 8 снежня 1999 года.

3 Красавiка 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх