• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Акцыя «Поверните на pravo.by»: набывайце друкаванае выданне «Правила дорожного движения» па выгадным кошце!

Акция ПДД

Бяспека на дарогах пачынаецца не з дарожнай разметкі або святлафораў, а з прававой культуры і дакладных ведаў правіл дарожнага руху. Час зрабіць правільны манеўр – абнавіць сваю дарожную бібліятэку да аўтамабільнага сезона і набыць актуальныя Правілы дарожнага руху.

НЦЗПI абвяшчае аб старце акцыі «Поверните на pravo.by»: па 30 верасня 2026 г. у Цэнтры, яго філіялах, інтэрнэт-магазіне юрыдычнай літаратуры і кніжных магазінах краіны на афіцыйнае друкаванае выданне «Правила дорожного движения» дзейнічае знiжка 20 %.

Афіцыйнае друкаванае выданне НЦЗПI ўключае ў сябе Правіла дарожнага руху, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2005 г. № 551 «О мерах по повышению безопасности дорожного движения», са змяненнямі, якія ўступілі ў сілу 1 верасня 2025 г., а таксама карысную інфармацыю аб сродках персанальнай мабільнасці, парадку і ўмовах афармлення паведамлення аб ДТЗ без удзелу ДАІ, дзеяннях у выпадку ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл і іншыя нарматыўныя акты, якія датычацца бяспекі дарожнага руху.

Кніга стане надзейным дапаможнікам як для маладых вадзіцеляў, так і для вопытных аўтамабілістаў, якія плануюць быць у курсе ўсіх актуальных патрабаванняў.

Набыць выданне са зніжкай можна:

  • у інтэрнэт-магазіне bookpravo.by;
  • на сайце НЦЗПI у раздзеле «Друкаваная прадукцыя»;
  • у НЦЗПI па адрасе: вул. Берсана, 1а, каб. 118;
  • у рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі;
  • у кніжных магазінах рэспублікі.

Падрабязней па тэлефонах: (017) 279-99-99, (017) 279-99-35.

E-mail: sales@center.gov.by.


6 Красавiка 2026 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх