Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
10 ліпеня РЦПІ Віцебскай вобласці прыняў удзел у традыцыйнай акцыі МУС «За бяспеку – разам!». Мерапрыемства адбылося ў дні правядзення Славянскага базару ў Віцебску на плошчы Тысячагоддзя.

На месцы былі прадстаўлены розныя тэматычныя лакацыі, у тым ліку пляцоўка з Дзіцячым прававым сайтам, дзе ўсе жадаючыя маглі азнаёміцца з дадзеным інтэрнэт-рэсурсам і яго напаўненнем.

На тэматычнай пляцоўцы Дзіцячага прававога сайта работнікі РЦПІ арганізавалі і правялі прававы квэст «Ведай і выконвай».
Юныя грамадзяне таксама маглі прыняць удзел у прававой віктарыне і праверыць свае навыкі на веданне ПДР. Самыя актыўныя атрымалі падарункі ад НЦЗПІ.

Асноўная задача мерапрыемства – прывіваць законапаслухмяныя паводзіны грамадзянам Беларусі і гасцям фестывальнай сталіцы, расказваць пра асаблівасці нашага заканадаўства.