Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
26 верасня ў Гомелі адбылася рабочая сустрэча, прысвечаная абмеркаванню актуальных пытанняў дзейнасці НЦЗПІ.

У мерапрыемстве пад кіраўніцтвам дырэктара Цэнтра Андрэя Матэльскага прынялі ўдзел дырэктары РЦПІ, кіраўнікі шэрагу структурных падраздзяленняў Цэнтра.
Падчас рабочай сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі асноўныя праекты, якія рэалізуюцца ў цяперашні час цэнтрам, падвялі папярэднія вынікі дзейнасці за 9 месяцаў 2025 года і выпрацавалі шэраг перспектыўных накірункаў у рабоце.
Аб сістэмным падыходзе да арганізацыі работы РЦПІ па ключавых накірунках дзейнасці і з прапановамі па ўдасканаленні праводзімай работы выступіў дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Юрый Сегенюк.
Асобная ўвага нададзена абмеркаванню рэалізаваных дапрацовак інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», перспектыўных накірункаў іх развіцця, а таксама іншым актуальным пытанням тэхнічнай падтрымкі іх карыстальнікаў.