Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
19 верасня ў г. Магілёве адбылася рабочая сустрэча, прысвечаная абмеркаванню асноўных задач, якія стаяць перад філіяламі НЦЗПІ ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай прававой палітыкі на рэгіянальным узроўні.
У мерапрыемстве пад кіраўніцтвам дырэктара Цэнтра Андрэя Матэльскага прынялі ўдзел кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Сталяроў, а таксама дырэктары РЦПІ і кіраўнікі шэрагу структурных падраздзяленняў Цэнтра.
Напярэдадні мерапрыемства адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі новага памяшкання РЦПІ Магілёўскай вобласці.

Падчас рабочай сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі асноўныя праекты, што рэалізуе Цэнтр на сучасным этапе, важнейшыя накірункі ўзаемадзеяння РЦПІ з мясцовымі органамі ўлады ў галіне права, падвялі вынікі дзейнасці Цэнтра за восем месяцаў 2024 года і выпрацавалі шэраг перспектыўных накірункаў у рабоце.
Асаблівая ўвага ў ходзе сустрэчы была ўдзелена абмеркаванню збору прапаноў арганізацый і грамадзян у межах рэвізіі заканадаўства, выкарыстання тэматычнага банка даных «Ідэалагічная работа» ідэалагічнымі работнікамі дзяржаўных органаў і арганізацый, забеспячэння арганізацый і грамадзян актуальнымі друкаванымі выданнямі прававой тэматыкі, а таксама іншым аспектам інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці рэгіянальных падраздзяленняў НЦПІ.
За плённае супрацоўніцтва з РЦПІ Магілёўскай вобласці ў сферы павышэння прававой культуры грамадзян у рэгіёне кіраўніку справамі Магілёўскага аблвыканкама Мікалаю Дзядкову ўручана Ганаровая грамата НЦЗПІ.