• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Актуальныя пытанні работы нашых філіялаў у сферы распаўсюджвання прававой інфармацыі разгледзелі на тэматычным мерапрыемстве

19 лістапада для работнікаў НЦЗПІ і РЦПІ праведзена навучалае мерапрыемства па актуальных пытаннях работы РЦПІ ў сферы распаўсюджвання прававой інфармацыі.

НЦЗПИ

У ходзе навучання разгледжаны пытанні ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», работа суб'ектаў нарматворчай дзейнасці з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай па забеспячэнні нарматворчага працэсу (АІС «Нарматворчасць»), у тым ліку пры вядзенні банкаў даных лакальных прававых актаў.

НЦЗПИ

З навацыямі заканадаўства ў сферы дзяржаўных закупак супрацоўнікаў Цэнтра азнаёмілі намеснік кіраўніка Інстытута прававых даследаванняў – начальнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Вольга Бакіноўская і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута Юлія Амяльчэня

НЦЗПИ

З прэзентацыяй «Выканаўчая вытворчасць і іншыя спосабы спагнання запазычанасці» перад аўдыторыяй выступіла адвакат юрыдычнай кансультацыі Першамайскага раёна г. Мінска Надзея Макарава.

Прадстаўнік адвакатуры асвятліла практычныя аспекты спагнання пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, якія ўключаюць прафілактыку яе ўзнікнення і спосабы спагнання, парадак ўзбуджэння і вядзення выканаўчай вытворчасці, а таксама выкарыстанне выканаўчага надпісу натарыуса.

НЦЗПИ

Комплекснае навучанне спрыяе асваенню сучасных інструментаў працы і дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы спецыялістаў НЦЗПІ і РЦПІ ў сферы распаўсюджвання прававой інфармацыі.


20 Лiстапада 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх