Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
14 лістапада ў НЦЗПІ прайшоў цыкл заняткаў для слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у рамках адукацыйнай праграмы «Удасканаленне нарматворчай дзейнасці ў дзяржаўных органах і арганізацыях у сучасных умовах».

Агульныя пытанні дзейнасці НЦЗПІ асвятліла ва ўступным слове намеснік дырэктара Ірына Чупракова.
Спікерамі выступілі іншыя работнікі Цэнтра на наступныя тэмы:

Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўнікі (намеснікі кіраўнікоў) структурных падраздзяленняў дзяржаўных органаў і арганізацый, якія курыруюць пытанні нарматворчай дзейнасці, і асобы, уключаныя ў рэзерв на гэтыя пасады. Падчас заняткаў слухачы таксама атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць.
Мерапрыемства стала працягам работы па павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў нарматворчых органаў краіны, што праводзіцца НЦЗПІ.