• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Даклад аб рэалізацыі палажэнняў Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь у крымінальна-прававой сферы прадстаўлены на канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу

Цэнтр прыняў удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Крымінальная палітыка і правапрымяняльная практыка», якая адбылася ў г. Санкт-Пецярбургу Расійскай Федэрацыі 1 лістапада 2024 года.

Навукова-практычная канферэнцыя «Крымінальная палітыка і правапрымяняльная практыка» арганізавана Паўночна-заходнім філіялам ФДБАУВА «Расійскі дзяржаўны універсітэт правасуддзя». Удзельнікі мерапрыемства – вучоныя-прававеды ў галіне крымінальнага права і крыміналогіі Расійскай Федэрацыі і блізкага замежжа.

НЦЗПИ

Нашу арганізацыю прадставіла Людміла Паўлава, вучоны сакратар, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Людміла Уладзіміраўна выступіла на плянарным пасяджэнні з дакладам «Гуманізацыя крымінальнага закона: праблемы і перспектывы», у рамках якога былі разгледжаны пытанні рэалізацыі палажэнняў Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь у крымінальна-прававой сферы.

НЦЗПИ

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі актуальныя пытанні сучаснай крымінальна-прававой палітыкі, ролю навукі і судовай практыкі ў развіцці гэтай палітыкі, уплыў нацыянальных прыярытэтаў і сучасных выклікаў на ўдасканаленне ахавальнага заканадаўства. Удзялілі ўвагу пытанням назначэння і выканання пакаранняў, прапанавалі напрамкі гуманізацыі крымінальнага заканадаўства, адзначылі стратэгічную важнасць своечасовага правядзення крыміналагічных і параўнальна-прававых даследаванняў.

4 Лiстапада 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх