• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Далучыліся да навучальнага збору для кіраўнікоў і спецыялістаў, адказных за арганізацыю работы па пажарнай бяспецы і ахове працы

10 ліпеня РЦПІ Гомельскай вобласці прыняў удзел у навучальным зборы для кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх архіўных устаноў, філіялаў РУП па аказанні паслуг «БелЮрАбаспячэнне», галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, адказных за арганізацыю работы па пажарнай бяспецы і ахове працы. Мерапрыемства прайшло ў Гомельскім абласным аб'яднанні прафсаюзаў.

Мероприятие

Работнік РЦПІ Кацярына Чарнейка на выставачным стэндзе прадэманстравала актуальныя друкаваныя выданні і навінкі друкаванай прадукцыі НЦЗПІ. Акрамя таго, усе зацікаўленыя змаглі пазнаёміцца з інфармацыйна-прававымі рэсурсамі Цэнтра і праз QR-код зайсці ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Акрамя навучальных лекцый, удзельнікі мерапрыемства наведалі экскурсіі на ААТ «Гомсельмаш» і Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, а таксама ўшанавалі памяць і ўсклалі кветкі да помніка ахвярам генацыду беларускага народа «Дрэва жыцця».

11 Лiпеня 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх