Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
1 мая прадстаўнікі калектыву Цэнтра прынялі ўдзел у Свяце працы, арганізаваным Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі ў сталічным парку Перамогі.

Як адзначыла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі НЦЗПІ Таццяна Рэўцкая, святкаванне Першамая асабліва знамянальнае ў год 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
«Дзякуючы ратнаму подзвігу воінаў-вызваліцеляў, гераічнай працы работнікаў тылу сёння мы маем магчымасць жыць на сваёй роднай зямлі. Кожны з нас працуе на карысць нашай агульнай будучыні. Мы гадуем дзяцей і перадаем з пакалення ў пакаленне слаўную памяць аб подзвігу беларускага народа», – дапоўніла Таццяна Васільеўна.
На мерапрыемстве ў Парку Перамогі па традыцыі ўшаноўвалі заслужаныя калектывы галін прамысловасці. Работнікі Цэнтра наведалі святочныя лакацыі і прынялі ўдзел у мерапрыемствах.