Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
18 лютага супрацоўнікі РЦПІ Брэсцкай вобласці прынялі ўдзел у вучэбна-метадычным зборы работнікаў папраўчых устаноў, следчых ізалятараў крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыяў на базе Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

Разам са спецыялістам РЦПІ Брэсцкай вобласці Вольгай Пашкевіч разгледзелі актуальныя пытанні развіцця і функцыянавання ЦЭПІ Брэсцкай вобласці, датычныя да арганізацыі дзейнасці і парадку прадастаўлення прававой інфармацыі асуджаным і грамадзянам, якія знаходзяцца ў ЛПП.

Вядучы спецыяліст РЦПІ Брэсцкай вобласці Ала Кравец расказала аб ДІПР, надаўшы асаблівую ўвагу функцыянальным магчымасцям ІПС «ЭТАЛОН і «ЭТАЛОН-ONLINE». Ала Анатольеўна звярнула ўвагу прысутных на змест тэматычных банкаў даных у ІПС, такіх як «Адміністрацыйныя працэдуры», «Дзяржаўная статыстыка і ведамасная справаздачнасць», «Дзяржаўныя органы і арганізацыі (службовыя асобы)», «Правы непаўналетніх», «Сацыяльная абарона» і іншых, а таксама на карысныя сэрвісы ІПС, пры валоданні інструментамі якіх з’яўляецца магчымасць аператыўна атрымаць неабходную інфармацыю.
Удзельнікі мерапрыемства адзначылі карыснасць і зручнасць падборкі матэрыялаў «Судовай практыкі», дзе змешчаны не толькі рашэнні, заключэнні, вызначэнні і пасланні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, пастановы Пленума і Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, матэрыялы па разглядзе, вывучэнні і абагульненні судовай практыкі, аб практыцы прымянення судамі заканадаўства, але і агляды судовай практыкі судовых калегій Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Усе слухачы атрымалі сертыфікаты з пацвярджэннем валодання ДІПР.
Даведка:
З 2014 года для прадастаўлення эталоннай прававой інфармацыі асуджаным і грамадзянам, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях, а таксама прававога забеспячэння службовай дзейнасці работнікаў крымінальна-выканаўчай сістэмы на базе папраўчых устаноў, следчых ізалятараў крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыяў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь функцыянуюць 69 цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі (ЦЭПІ) – сумеснага праекту НЦЗПI і Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.