• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

ДІПР у дапамогу маладым адвакатам Гомельшчыны

РЦПІ Гомельскай вобласці арганізаваў для маладых адвакатаў навучальны семінар, прысвечаны дзяржаўным інфармацыйна-прававым рэсурсам.

НЦЗПИ

Дырэктар абласнога філіяла Цэнтра Яўгенія Маісейкіна і спецыяліст Рустам Бекбузараў асвятлілі асноўныя напрамкі дзейнасці НЦПІ, пазнаёмілі адвакатаў Гомельшчыны з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі – Нацыянальным прававым парталам, Прававым форумам Беларусі і ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

НЦЗПИУ ходзе практычнага трэнінгу ўдзельнікі ўдасканалілі навыкі працы з ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE», а таксама атрымалі інфармацыю аб карысных у практычнай дзейнасці сэрвісах.

НЦЗПИ

Яўгенія Маісейкіна і старшыня Гомельскай абласной калегіі адвакатаў Аляксандр Гуцаў павіншавалі маладых адвакатаў з паспяховым праходжаннем трэнінгу і пажадалі эфектыўнага выкарыстання ў працы ДІПР.

Даведачна:

РЦПІ Гомельскай вобласці і Гомельскую абласную калегію адвакатаў звязваюць даўнія партнёрскія адносіны. На базе юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля працуе цэнтр эталоннай прававой інфармацыі. Кожны адвакат выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасці ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE». Адвакаты ўдзельнічаюць таксама ў працы публічных цэнтраў прававой інфармацыі, створаных на базе дзяржаўных публічных бібліятэк.

7 Жнiўня 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх