Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
26–27 чэрвеня 2025 г. дырэктар Цэнтра Андрэй Матэльскі прымае ўдзел у рабоце XII Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе.
На секцыі «Прававое супрацоўніцтва як умова эфектыўнай інтэграцыі Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы» Андрэй Францавіч выступіў з дакладам на тэму «Лічбавізацыя як трэнд развіцця нарматворчасці: вопыт Рэспублікі Беларусь».

Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі праводзіцца штогод з 2014 года і арыентаваны на ўмацаванне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і інтэграцыі.
Ён з’яўляецца важнай падзеяй, накіраванай на паглыбленне інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы. Падзея будзе садзейнічаць пашырэнню дзелавых кантактаў і развіццю перспектыўных накірункаў двухбаковага супрацоўніцтва. На мерапрыемстве запланавана пленарнае пасяджэнне з удзелам прадстаўнікоў рэгіёнаў дзвюх краін , а таксама работа розных секцый.
Арганізатарамі Форуму выступаюць Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Урад Ніжагародскай вобласці.
У 2025 годзе Форум прысвечаны моладзевай палітыцы і спадчыне Вялікай Перамогі і сабраў на пляцоўцы Ніжагародскага кірмашу прадстаўнікоў рэгіёнаў дзвюх дзяржаў.