• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Дырэктар Мінскага абласнога філіяла НЦЗПІ прыняў удзел у рабоце групы па прававой асвеце грамадзян

29 жніўня дырэктар РЦПІ Мінскай вобласці Руслан Трухан у складзе Мінскай абласной групы па прававой асвеце насельніцтва наведаў філіял «Фалька-Агра» ААТ «Агракамбінат Дзяржынскі».

РЦПИ Минской области

У рамках тэматыкі дня інфармавання «Інфармацыйная гігіена ці як не стаць ахвярай дэзінфармацыі» была нададзена асаблівая ўвага пытанням выкарыстання дакладнай інфармацыі, у тым ліку прававой, якая распаўсюджваецца па розных каналах. У сваім выступленні Руслан Іванавіч падкрэсліў:

«Карыстайцеся толькі праверанымі крыніцамі інфармацыі ў цэлым і прававой інфармацыяй ў прыватнасці, да якіх адносяцца Нацыянальны прававы Партал, сістэма «ЭТАЛОН-ОНЛАЙН», іншыя дзяржаўныя прававыя рэсурсы».

Дырэктар РЦПІ Мінскай вобласці акцэнтаваў увагу таксама на мерах адказнасці за распаўсюджванне недакладнай інфармацыі, замацаваных у заканадаўстве.

Завяршаючы сустрэчу, Руслан Трухан нагадаў, што да 1 кастрычніка НЦЗПІ праводзіць збор прапаноў грамадзян і арганізацый па праблемных пытаннях заканадаўства, звязаных з надмернасцю рэгулявання і калізійнасцю пастаноў урада і ведамасных актаў. У межах дадзенай кампаніі можна выказаць меркаванне і накіраваць адпаведную інфармацыю ў Цэнтр любым зручным спосабам.

РЦПИ Минской области

У мерапрыемстве прынялі таксама ўдзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Святлана Мацкевіч, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Зарына Бова. Члены абласной групы па прававой асвеце правялі прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Бароўскім сельскім выканаўчым камітэце.

30 Жнiўня 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх