• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Дырэктар НЦЗПІ прадставіў на разгляд Палаты прадстаўнікоў праект закона аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці

3 кастрычніка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь разгледзела праект Закона «Об изменении кодексов по вопросам административной ответственности». Даклад па законапраекце прадставіў дырэктар НЦЗПІ Андрэй Матэльскі.

НЦЗПИ.jpg

Законапраектам прадугледжана карэкціроўка двух заканадаўчых актаў: Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Падрыхтаваны дакумент упершыню пасля ўвядзення ў дзеянне ў 2021 годзе новых кодэксаў уносіць у іх комплексныя змены і адлюстроўвае паслядоўную прававую палітыку, накіраваную на рэалізацыю патрабаванняў Главы дзяржавы аб першачарговай прафілактычнай накіраванасці заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці.

Праект закона накіраваны на:

  • рэалізацыю даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ліквідацыю прабелаў і прывядзенне кодэксаў аб адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасць з галіновым заканадаўствам, якое дынамічна развіваецца;
  • павышэнне аператыўнасці адміністрацыйнага працэсу;
  • вырашэнне актуальных праблем правапрымяняльнай практыкі.

Па выніках разгляду і абмеркавання прадстаўлены праект закона прыняты ў першым чытанні.

Даведка. Законапраект распрацаваны НЦЗПІ ва ўзаемадзеянні з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Вярхоўным Судом, Генеральнай пракуратурай, Камітэтам дзяржаўнага кантролю, іншымі зацікаўленымі ў адпаведнасці з пунктам 23 плана падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2025 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2024 г. № 477.


3 Кастрычнiка 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх