• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Дырэктар НЦЗПІ прадставіў на разгляд Палаты прадстаўнікоў праект закона «Об изменении законов по вопросам нормотворческой деятельности»

5 лістапада Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь разгледзела ў першым чытанні праект закона «Об изменении законов по вопросам нормотворческой деятельности». Даклад па праекце закона прадставіў дырэктар НЦЗПІ Андрэй Матэльскі.

А.Ф.Мательский

Праект закона падрыхтаваны ў выкананне даручэння Кіраўніка дзяржавы.

У дакуменце прадугледжаны сістэмныя меры па недапушчэнні выяўленых падчас рэвізіі заканадаўства праблемных пытанняў у нарматыўна-прававой дзейнасці:

стрымліванне неабгрунтаванага разрастання заканадаўства (правядзенне на сістэмнай аснове абавязковай інвентарызацыі заканадаўства; забарона на пераделегаванне паўнамоцтваў на прыняцце нарматыўных прававых актаў; паслядоўная кадыфікацыя заканадаўства);

аптымізацыя нарматворчага працэсу і забеспячэнне якасці нарматыўных прававых актаў (пашырэнне практыкі прымянення пакетнага прынцыпу падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, скарачэнне кола дзяржаўных органаў пры ўзгадненні праектаў ведамасных актаў, абмежаванне адсылочных нормаў);

спрашчэнне прыняцця і ўліку нарматыўных прававых актаў рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, якія змяшчаюць выключна лічбавыя паказчыкі;

удасканаленне механізму ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праекта нарматыўнага прававога акта на ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці;

пашырэнне прымянення інстытута афіцыйнага тлумачэння нарматыўных прававых актаў, у тым ліку з улікам перагляду падыходаў да парадку прыняцця такіх актаў на ведамасным узроўні;

скарачэнне колькасці відаў тэхнічных нарматыўных прававых актаў;

замацаванне за Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу функцыі па кантролі за рэалізацыяй заключных палажэнняў законаў.

З мэтай сістэматызацыі заканадаўства аб нарматыўна-прававой дзейнасці на ўзроўні закона прапануецца рэалізацыя палажэнняў пяці ўказаў Главы дзяржавы, а таксама з улікам пакетнага прынцыпу сумесна з законапраектам распрацаваны комплексны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «О совершенствовании нормотворческой деятельности».

Па выніках сістэмнага аналізу ў Законе «О нормативных правовых актах» падверглася карэкціроўцы больш за адну траціну ад агульнай колькасці яго артыкулаў, адначасова карэкціраваны тры галіновыя законы і дэкрэт Прэзідэнта № 7. Прыняццё закона дазволіць:

  • рэалізаваць даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях нарматыўна-прававой дзейнасці;
  • павысіць якасць падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў і забяспечыць аператыўнасць нарматыўна-прававога працэсу;
  • забяспечыць кампактнасць заканадаўства, на рэгулярнай аснове актуалізаваць падзаконны масіў, не дапукаць яго неабгрунтаванага разрастання;
  • сістэматызаваць нарматыўна-прававыя акты аб нарматыўна-прававой дзейнасці.

НЦЗПИ

Па выніках разгляду і абмеркавання прадстаўлены праект Закона «Об изменении законов по вопросам нормотворческой деятельности» прыняты ў першым чытанні.

Даведачна:

Праект закона распрацаваны НЦЗПІ ўзаемадзеяння з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на падставе пункта 1 плана падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2025 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2024 г. № 477.

5 Лiстапада 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх