Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
30 студзеня Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь разгледзеў праект Закона «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Даклад па законапраекце прадставіў дырэктар НЦЗПІ Андрэй Матэльскі.

Законапраект карэкціруе палажэнні Крымінальнага, Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальна-выканаўчага кодэксаў Рэспублікі Беларусь, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Прапанаваныя навацыі накіраваны на:
Па выніках разгляду і абмеркавання прадстаўленага праекта Закона «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці» Саветам Рэспублікі прынята рашэнне аб яго адабрэнні.
Даведачна:
Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы па выніках нарады 11 студзеня 2024 года. Галоўная задача падрыхтоўкі гэтага законапраекта была вызначана Прэзідэнтам: зрабіць Крымінальны кодэкс больш справядлівым, які дае магчымасць забяспечыць індывідуальны падыход пры назначэнні пакарання.