Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Менавіта такія словы прагучалі ў сардэчных віншаваннях выхаванцам падшэфных арганізацый у Дзень ведаў. 1 і 2 верасня прадстаўнікі НЦЗПІ наведалі сваіх падшэфных у Клецкім, Нясвіжскім і Барысаўскім раённых сацыяльна-педагагічных цэнтрах.


Калектыў Цэнтра прыклаў усе намаганні, каб зрабіць свята па-сапраўднаму радасным і запамінальным для дзяцей. Былі набыты падарункі – школьныя прыналежнасці, адзенне, абутак, салодкае – усе, што дапаможа дзецям адчуваць сябе ўпэўнена і камфортна ў новым навучальным годзе. Акрамя таго, падшэфным арганізацыям перададзены неабходныя мэбля, будматэрыялы, бытавая тэхніка і спартінвентар, што створыць умовы для паўнацэннага навучання і развіцця.

Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Цэнтра Таццяна Рэўцкая пажадала ўсім выхаванцам шчасця, здароўя, поспехаў у навучанні і новых перамог.
«Пачатак навучальнага года – гэты прыгожая магчымасць зрабіць крок да сваіх мар і мэт. Хай кожны дзень прыносіць вам новыя веды, цікавыя адкрыцці і радасныя моманты. Жадаю вам у першую чаргу веры ў свае сілы. Хай навучанне будзе прывабным і натхняльным, а наперадзе – толькі добрыя падзеі і дасягненні», – павіншавала дзяцей Таццяна Васілеўна.


«Такія візіты служаць напамінам аб тым, што клопат аб дзецях – гэта прыярытэт дзяржаўнай палітыкі і грамадскай свядомасці. Менавіта ад нашых сумесных намаганняў залежыць, якім вырасце наша будучыня – моцнай, адукаванай і добрай, – адзначыла намеснік кіраўніка Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ – начальнік аддзела даследаванняў у вобласці грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Вольга Бакіноўская. – Хай кожнае дзіця адчувае цяпло і падтрымку, а навучанне прыносіць радасць і натхненне!»


Асобая ўвага была ўдзелена таму, каб усе дзеці адчулі сваю значнасць і падтрымку з боку дарослых, бо менавіта ў гэтым залог іх упэўненай і светлай будучыні.