• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

ДЗІПР – асноўныя рэсурсы ў рабоце ПЦПІ. Правялі навучальны семінар для работнікаў бібліятэк Магілёва

7 мая на базе Магілёўскай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса прайшоў навучальны семінар па рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі (ДЗІПР).

РЦПИ Могилев.jpg

Удзел у мерапрыемстве прынялі спецыялісты і бібліятэкары 11 гарадскіх бібліятэк абласнога цэнтра.

Дырэктар РЦПІ Магілёўскай вобласці Наталля Станкевіч асвятліла асноўныя напрамкі дзейнасці НЦЗПІ, правяла прэзентацыю ДЗІПР, расказала аб рабоце цэнтраў доступу да прававой інфармацыі.

«ПЦПІ – унікальны дзяржаўны сацыяльны праект, які стварае максімальна зручныя ўмовы доступу насельніцтва да заканадаўства. Сістэма ПЦПІ з'яўляецца неад'емнай часткай дзяржаўна-грамадскіх працэсаў, накіраваных на фармаванне ў насельніцтва прававых ведаў і навыкаў правамерных паводзінаў», – адзначыла спікер.

Вядучы спецыяліст РЦПІ Магілёўскай вобласці Ніна Шапура правяла навучанне па рабоце з ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE». Яна адказала на пытанні работнікаў бібліятэк аб карысным функцыянале і перавагах рэсурсаў.

У завяршэнне семінара ўдзельнікам былі ўручаны імянныя сертыфікаты аб праходжанні навучання рабоце з ДЗІПР.

8 Мая 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх