• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы - для ўдзельнікаў справаздачных канферэнцый адвакатаў і натарыусаў

14-15 лютага РЦПІ Брэсцкай вобласці арганізаваў выставу-прэзентацыю друкаванай прадукцыі НЦЗПІ для ўдзельнікаў штогадовых справаздачных канферэнцый Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў і Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты Беларускай натарыяльнай палаты.

НЦЗПИ.jpg

У ходзе мерапрыемства работнікі рэгіянальнага цэнтра распавялі аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі, азнаёмілі наведвальнікаў выставы з інфармацыйна-прававымі рэсурсамі НЦЗПІ i правялі прэзентацыю друкаванай прадукцыі цэнтра і часопіса «Право.by».

НЦЗПИ_.jpg

У ліку друкаваных выданняў НЦЗПД былі прадстаўлены выданнi «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», «Навукова-практычны каментарый да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», «Канцэпцыя прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь», больш за 10 найменняў афіцыйных выданняў кодэксаў Рэспублікі Беларусь і іншыя.

17 Лютага 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх