• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

ДЗІПР для эфектыўнай працы маладых натарыусаў

5 лістапада адбылося чарговае пасяджанне Беларускай натарыяльнай палаты з удзелам НЦЗПІ. Важнай падзеяй у межах мерапрыемства стала прыняцце ў члены БНП чатырох новых натарыусаў.

НЦЗПИ.jpg

Надзея Фісюк (Магілёўская натарыяльная акруга), Яўгенія Мітрафанава (Віцебская натарыяльная акруга), Марына Клабук і Валерыя Процык (Гомельская натарыяльная акруга) паспяхова здалі экзамены ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь і ва ўрачыстай абстаноўцы прынеслі прысягу.

Ад імя ўсіх членаў праўлення і ад сябе асабіста новых натарыусаў цёпла павіншавала старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка. Яна адзначыла прафесіяналізм і адказнасць маладых спецыялістаў, імкненне працаваць на карысць грамадства і дзяржавы, натарыяльнай супольнасці ў цэлым. Старшыня БНП таксама выказала ўпэўненасць, што маладыя натарыусы будуць ставіць перад сабой высокія мэты і пастаянна павышаць узровень кваліфікацыі для забеспячэння высокай якасці натарыяльнага абслугоўвання.

«Натарыус – гэта сучасная прафесія, якая запатрабаваная і будзе працягваць развівацца, – адзначыў у сваім прывітальным слове да новых натарыусаў намеснік дырэктара НЦЗПІ Вячаслаў Абрамаў. – Натарыят з'яўляецца неад'емнай часткай прававой сістэмы, эфектыўна вырашае задачы, якія стаяць перад ім, і адыгрывае значную ролю ва ўмацаванні прававой дзяржавы».

Уручаючы новым натарыусам сертыфікаты доступу да ІПС «ЭТАЛОН–ONLINE», Вячаслаў Анатольевіч выказаў надзею, што ў сваёй працы яны актыўна прымяняюць сучасныя тэхналогіі, якія дазваляюць істотна павысіць якасць натарыяльных паслуг, а таксама пажадаў высокіх прафесійных дасягненняў і чулага стаўлення да людзей у вырашэнні іх няпростых пытанняў.

6 Лiстапада 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх