Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
1 ліпеня Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Чупрыс прадставіла калектыву Цэнтра дырэктара – Андрэя Францавіча Матэльскага, назначанага на гэту пасаду Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2024 г. № 269.

Вольга Іванаўна адзначыла, што прынятае рашэнне аб кіраўніку арганізацыі, створанай у выніку зліцця Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, – знак высокага даверу з боку Кіраўніка дзяржавы.
«Рашэнне аб назначэнні Андрэя Францавіча дырэктарам НЦЗПІ было прынятае Прэзідэнтам з улікам яго вопыту і заслуг. Яго прафесійны шлях цесна звязаны з нарматворчасцю. Пяць гадоў працы ў Міністэрстве юстыцыі, пятнаццаць гадоў – у Адміністрацыі Прэзідэнта, у тым ліку на пасадзе начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення. Апошнія чатыры гады ён узначальваў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі», – падкрэсліла Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
Вольга Чупрыс пажадала дырэктару і калектыву НЦЗПІ поспехаў.
Віншаванні Андрэю Францавічу з назначэннем на адказную пасаду і пажаданні плённай працы паступілі і ад начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Касцюкевіча.

Андрэй Францавіч падзякаваў за аказаны давер: «Я буду прыкладаць максімум намаганняў для таго, каб апраўдаць давер і чаканні Кіраўніка дзяржавы. Лічу, што ў нас ёсць усё для таго, каб адпавядаць высокім стандартам».
Даведачна:
Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі створаны па рашэнні Кіраўніка дзяржавы шляхам зліцця Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі з мэтай павышэння эфектыўнасці нарматворчай дзейнасці і ўдасканалення работы з прававой інфармацыяй. 1 ліпеня ён пачаў сваю работу.