Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
4 жніўня каманда НЦЗПІ прыняла ўдзел у спаборніцтвах па трыятлоне ў рамках ХХV спартакіяды работнікаў цэнтральных апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

На ўсіх этапах эстафеты нашы калегі праявілі самаадданасць і волю да перамогі ва ўпартай барацьбе, уступіўшы толькі камандзе Міністэрства спорту і турызму.
Сёлета ў складзе каманды выступілі Дзяніс Клявец (плаванне на дыстанцыю 475 м), Мікалай Калясень (велагонка на дыстанцыю 22,5 км) і Руслан Беразнёў (бег на дыстанцыю 5,25 км).
На трэцім месцы размясцілася каманда Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Віншуем прызёраў спаборніцтваў! Толькі наперад!