Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
26 сакавіка на пляцоўцы ПЦПІ пры дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака ў г. Віцебску РЦПІ Віцебскай вобласці арганізавана мерапрыемства «Канікулы з Дзіцячым прававым сайтам».
Яго ўдзельнікамі сталі вучні пачатковых класаў, якія наведваюць прышкольны лагер сярэдняй школы № 29 г. Віцебска.
Спецыяліст РЦПІ Віцебскай вобласці Юлія Дзірко распавяла дзецям пра іх правы і абавязкі, пра бяспечныя паводзіны, пра важныя даты ў гісторыі дзяржавы і галоўныя дзяржаўныя святы, праект «Правы па гадах».
Таксама вучні даведаліся аб карысных раздзелах Дзіцячага прававога сайта, якія створаны спецыяльна для атрымання інфармацыі дзіцячай аўдыторыяй у адаптаваным фармаце.
Атрыманыя веды дзецi праверылі, прыняўшы ўдзел у прававой віктарыне. А прыемным сюрпрызам сталі падарункі ад mir.pravo.by.
Мерапрыемства праводзілася ў рамках работы па прававой асвеце і павышэнні прававой культуры непаўналетніх.