• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Хатынь заўсёды ў нашай памяці! 22 сакавіка прадстаўнікі калектыву НЦЗПI ушанавалі памяць загінуўшых у мемарыяльным комплексе Хатынь

У дзень 82-й гадавіны Хатынскай трагедыі званы гучаць з асаблівым смуткам, нагадваючы ўсяму свету аб тым, што такая бяда больш ніколі не павінна паўтарыцца.

Хатынь

22 сакавіка 1943 года вёска Хатынь была спалена – гэты дзень стаў апошнім для 149 чалавек, простых вяскоўцаў, якія загінулі ад рук фашыстаў.

Хатынь

Мемарыяльны комплекс «Хатынь» уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Сюды едуць людзі з розных краін, каб аддаць даніну памяці ўсім загінуўшым у полымі ваеннага ліхалецця беларусам. Хатынь назаўжды застанецца страшным сімвалам тысяч беларускіх вёсак, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У дзень памяці Хатынскай трагедыі работнікі Цэнтра ля брацкай магілы ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да Вечнага агню. Па ўсёй Беларусі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя знакавай даце. Удзел у іх прынялі прадстаўнікі працоўных калектываў дзяржаўных органаў улады, прадпрыемстваў, устаноў і грамадскіх арганізацый.

Хатынь.jpg

Не магла стрымаць эмоцый падчас наведвання мемарыяла першы намеснік дырэктара НЦЗПІ Галіна Падразёнак:

«Другая сусветная вайна вельмі дорага абышлася нашаму народу. Беларусь першая прыняла на сябе ўдар ворага і да апошняга змагалася за перамогу ў гэтай доўгай кровапралітнай вайне. Вялікай трагедыяй з'яўляецца не толькі гібель мільёнаў нашых салдат на фронце, але і мірных жыхароў, якіх фашысты спальвалі цэлымі вёскамі, як у Хатыні і сотнях іншых вёсак і пасёлкаў. Памяць аб тых часах святая, і толькі ад нас сёння залежыць, ці будуць нашыя дзеці і ўнукі памятаць пра трагедыю, якая адбылася на нашай зямлі», – адзначыла Галіна Пятроўна.

Хатынь

«Знаходзячыся тут, адчуваеш гераічны подзвіг нашага народа. Мы заўсёды будзем удзячныя нашым дзядам і прадзедам за іх мужнасць, стойкасць і бясстрашнасць!» – падзяліўся сваімі ўражаннямі сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Цэнтра Мікіта Крупадзёраў.

Хатынь

Даведачна:

Мемарыяльны комплекс «Хатынь» – адна з найбольш важных турыстычных славутасцяў у Беларусі.

Рашэнне аб будаўніцтве мемарыяла было прынята ў 1966 годзе. Урачыстае адкрыццё комплексу адбылося 5 ліпеня 1969 года.

У 2022–2023 гадах да 80-годдзя трагедыі была праведзена маштабная рэканструкцыя комплексу, падчас якой з'явіліся новыя аб'екты-сімвалы.

На тэрыторыі знаходзіцца адзіныя ў свеце «Могілкі вёсак»: 185 урнаў з зямлёй з вёсак, спаленых разам з жыхарамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але так і не адноўленых. 186-я неадроджаная вёска – гэта сама Хатынь.

25 Сакавiка 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх