• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Круглы стол па пытаннях штучнага інтэлекту ў нарматворчым працэсе адбыўся на пляцоўцы Восеньскай навуковай сесіі

10 кастрычніка ў рамках VI Восеньскай навуковай сесіі адбыўся круглы стол «Штучны інтэлект у нарматворчым працэсе», арганізаваны НЦЗПІ сумесна з дзяржаўнай навуковай установай «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Заседание

Мерапрыемства стала надзвычай запатрабаванай пляцоўкай для абмеркавання адной з найбольш дыскусійных тэм сучаснай юрыспрудэнцыі, а таксама эфектыўным спосабам апрабацыі вынікаў навуковых даследаванняў тэарэтычных і прыкладных аспектаў прымянення штучнага інтэлекту ў нарматворчым працэсе, якія праводзяцца Інстытутам прававых даследаванняў у рамках Плана навуковых даследаванняў і распрацовак НЦЗПІ агульнадзяржаўнага, галіновага прызначэння, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспубліка Беларусь, на 2024 год.

Мадэратарамі круглага стала выступілі дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, доктар юрыдычных навук, дацэнт Алег Макараў і начальнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага ладу і інфармацыйнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Аксана Станкевіч.

Адкрыла праграму круглага стала вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага ладу і інфармацыйнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ, прафесар кафедры дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, дацэнт Вольга Талочка з дакладам на тэму «Праблемы ўдасканалення заканадаўства ў сувязі з увядзеннем элементаў штучнага інтэлекту ў нарматворчы працэс».

Уладзімір Галянкоў, прафесар кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, доктар тэхнічных навук, прафесар, раскрыў асноўныя прынцыпы прымянення штучнага інтэлекту ў нарматворчым працэсе.

Участники дискуссии

Тэму «Алгарытмічныя тэхналогіі ў нарматворчасці: рэальнасць і эўрыстыка» асвятліла вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага ладу і інфармацыйнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Алена Перапяліца.

Круглый стол

Пытанні лічбавага забеспячэння нарматворчай дзейнасці і перспектывы яго развіцця асвятліў Аляксандр Мядзведзь, намеснік начальніка ўпраўлення эталоннага банка даных прававой інфармацыі – начальнік аддзела лічбавізацыі нарматворчай дзейнасці НЦЗПІ.

Аб інтэлектуальнай інфарматызацыі ў сферы электронных корпусаў тэкстаў і маўлення гуманітарнай і прававой тэматыкі расказалі супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі: Юрый Гецэвіч, загадчык лабараторыі распазнання і сінтэзу маўлення, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт; Мікіта Супрунчук, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі распазнання і сінтэзу маўлення, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, і Валерый Варановіч, навуковы супрацоўнік лабараторыі распазнання і сінтэзу маўлення, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

Мікіта Тацішчаў, саветнік аддзела Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, асвятліў праблемы выкарыстання аўтарскага кантэнту штучным інтэлектам.

З дакладам на тэму «Працэс і праблемы ўвядзення тэхналогій штучнага інтэлекту ў нарматворчую дзейнасць» выступіў начальнік упраўлення праграмнага забеспячэння НЦЗПІ Дзмітрый Марозаў.

Мікіта Назараў, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі прававога рэгулявання інфармацыйных тэхналогій і абароны інфармацыі Інстытута заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, раскрыў пытанні забеспячэння празрыстасці і вытлумачальнасці сістэм штучнага інтэлекту ў нарматворчым працэсе.

З навуковымі паведамленнямі выступілі прадстаўнікі іншых айчынных і замежных арганізацый.

Вынікамі круглага стала з’явіліся новыя ідэі і прапановы аб бяспечнай інтэграцыі тэхналогій штучнага інтэлекту ў нарматворчасць, удасканаленні заканадаўства ў адпаведнай сферы. Тэзісы дакладаў удзельнікаў круглага стала будуць апублікаваны ў тэматычным раздзеле зборніка матэрыялаў Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Правовая политика, наука, практика – 2024».

Іншыя мерапрыемствы VI Восеньскай навуковай сесіі

Круглы стол «Тэарэтычныя і прыкладныя праблемы ўдзелу ў цывілістычным працэсе пракурора, дзяржаўных органаў і іншых суб’ектаў, якія ад уласнага імя абараняюць правы і ахаваныя законам інтарэсы іншых асоб»

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «ПРАВАВАЯ ПАЛІТЫКА, НАВУКА, ПРАКТЫКА– 2024»

Круглы стол «Удасканаленне прававога становішча неабароненых катэгорый работнікаў ва ўмовах трансфармацыі сацыяльнай дзяржавы»


10 Кастрычнiка 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх