Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
17 сакавіка на базе РЦПІ г. Мінска адбыўся круглы стол на тэму «Абарона правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг». Мерапрыемства прымеркавана да Дня спажыўца.
З дакладамі выступілі дырэктар РЦПІ г. Мінска Руслан Века, намеснік начальніка ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Максім Пруднікаў, старшыня праўлення ГА «Рэгіянальнае таварыства абароны спажыўцоў» Дзмітрый Малец, яго намеснік Яўген Шырокі і начальнік юрыдычнага аддзела дадзенага аб'яднання Мікіта Дабрасельскі, намеснік дырэктара па сацыяльных пытаннях і працы з насельніцтвам КУП «Жыллёвая камунальная гаспадарка № 2 Фрунзенскага раёна горада Мінска» Жанна Грамовіч, суддзя Маскоўскага раёна г. Мінска Алена Фралова.
У рамках круглага стала ўдзельнікамі былі разгледжаны вынікі работы па кансультаванні грамадзян таварыствам абароны спажыўцоў, а таксама апошнія тэндэнцыі ў галіне абароны правоў спажыўцоў. Пасля абмеркавання былі сфармуляваны рэкамендацыі адносна будучых прыярытэтаў у сферы абароны правоў спажыўцоў.
Завяршылася мерапрыемства падпісаннем РЦПІ г. Мінска і ГА «Рэгіянальнае таварыства абароны спажыўцоў» Палажэння аб правядзенні конкурсу відэаролікаў «Спажывец у цэнтры ўвагі».