Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
11 сакавіка прадстаўнікі Цэнтра – начальнік навукова-арганізацыйнага аддзела Наталля Паляшчук і начальнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага будаўніцтва і інфармацыйнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Аксана Станкевіч прынялі ўдзел у круглым стале «Канстытуцыйная законнасць як важнейшы фактар пабудовы прававой дзяржавы», які адбыўся ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у рамках тыдня, прысвечанага святкаванню Дня Канстытуцыі.
У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся актуальныя пытанні канстытуцыйнага правасуддзя, сучасныя тэндэнцыі канстытуцыйнай мадэрнізацыі ў краінах СНД, некаторыя аспекты дзейнасці Усебеларускага народнага сходу, праблемы цыфравізацыі прававых адносін і інш.
12 сакавіка на базе Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўпраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска была арганізавана дыялогавая пляцоўка «Канстытуцыя – галоўны гарант беларускай дзяржаўнасці» з навучэнцамі і студэнтамі ўстаноў прафесійнай і вышэйшай адукацыі. У якасці спікера мерапрыемства выступіла намеснік дырэктара – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Алена Сямашка.
На дыялогавай пляцоўцы адбыўся адкрыты абмен думкамі аб ключавых аспектах беларускай дзяржаўнасці, развіцці канстытуцыйнай правасвядомасці і грамадзянскай адказнасці моладзі.
13 сакавіка на базе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Развіццё беларускай юрыдычнай навукі ў кантэксце сучасных ідэй канстытуцыяналізму», у якой прынялі ўдзел Алена Сямашка, Аксана Станкевіч і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права ІПД НЦЗПІ Наталля Мінько.
На плянарным пасяджэнні мерапрыемства Алена Валянцінаўна Сямашка прадставіла даклад «Канстытуцыйныя нормы: паміж літарай закона і духам часу».
Ключавымі напрамкамі канферэнцыі сталі пытанні сучаснай парадыгмы ўладных адносін, актуальныя канцэпцыі прававога статусу чалавека і грамадзяніна, канстытуцыяналізацыя розных галін права, а таксама ўклад беларускіх вучоных у развіццё канстытуцыйнага права.
13 сакавіка актывісты пярвічнай арганізацыі «Белая Русь» Цэнтра, навуковыя супрацоўнікі ІПД НЦЗПІ Іван Касцян і Наталля Чарнецкая правялі адкрыты ўрок для навучэнцаў старэйшых класаў гімназіі № 174 г. Мінска на тэму «Канстытуцыйныя арыенціры правасвядомасці моладзі».
Школьнікі ў інтэрактыўнай форме пазнаёміліся з гісторыяй беларускай Канстытуцыі, а таксама з асновамі канстытуцыйнага ладу нашай краіны.
У рамках урока была праведзена тэматычная віктарына для вучняў, пераможцы якой атрымалі памятныя і карысныя прызы ад Цэнтра.
14 сакавіка прадстаўнікі Цэнтра – Алена Сямашка, начальнік галоўнага ўпраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права НЦЗПІ Анастасія Шумак, Аксана Станкевіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага будаўніцтва і інфармацыйнага права ІПІ НЦЗПІ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Алена Перапяліца, галоўны дарадца аддзела метадалогіі нарматворчай дзейнасці НЦЗПІ Кацярына Мірановіч – прынялі ўдзел у арганізаваным Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь і грамадскім аб'яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» круглым стале «Абноўленая Канстытуцыя як аснова ўдасканалення заканадаўства, правапрымянення і развіцця прававой навукі». У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні аб ролі звычайнага тлумачэння Канстытуцыі ў праватворчасці і правапрымяненні, даверы як сацыяльным імператыве і каштоўнасці канстытуцыйнага развіцця, ролі судоў агульнай юрысдыкцыі ў забеспячэнні абароны правоў грамадзян, прававой экспертызе як інструменце рэалізацыі ідэй Асноўнага Закона, развіцці беларускага канстытуцыяналу, свабод грамадзян і інш.
Алена Сямашка выступіла з дакладам на тэму «Канстытуцыйныя асновы развіцця лічбавага права».
Разам з усёй краінай. Філіялы Цэнтра адзначылі Дзень Канстытуцыі.