Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
З 19 па 21 красавіка НЦЗПІ прыняў удзел у экспазіцыі Беларусі на XIII Пецярбургскім міжнародным юрыдычным форуме.
Мерапрыемства праходзіла ў Кангрэсна-выставачным цэнтры «Экспафорум» у г. Санкт-Пецярбург. У рамках мерапрыемства ўпершыню быў арганізаваны спецыялізаваны інфармацыйны стэнд НЦЗПІ, прысвечаны цыфравізацыі нарматворчай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Бізнес-аналітык упраўлення цыфравізацыі нарматворчай дзейнасці НЦЗПІ Валерыя Бабіч расказала наведвальнікам аб магчымасцях аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Нарматворчасць».
Для прадстаўнікоў юрыдычнай супольнасці краін-удзельніц Форума таксама была падрыхтавана прэзентацыя фільма «Лічбавізацыя нарматворчасці ў Беларусі», які прадэманстраваў сучасныя распрацоўкі ў сферы цыфравізацыі нарматворчай дзейнасці і нацыянальны вопыт укаранення лічбавых інавацый.
На стэндзе НЦЗПІ ўсе ахвочыя маглі азнаёміцца з друкаванымі выданнямі Цэнтра.
Даведачна:
У Форуме прынялі ўдзел больш за 5000 чалавек з 81 краіны свету, у тым ліку 20 міністраў юстыцыі.
Пецярбургскі міжнародны юрыдычны форум – найбуйнейшая пляцоўка для дыялогу паміж прадстаўнікамі юрыдычнай, прадпрымальніцкай, палітычнай і праваахоўнай супольнасцяў па пытаннях права ў інтарэсах грамадзян, бізнесу, удасканалення правапрымяняльнай практыкі, прасоўвання заканадаўчых ініцыятыў з мэтай развіцця прававой культуры і рэгулявання сацыяльна-эканамічнай сферы ў сучасных умовах.