Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі па ініцыятыве пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» работнікі Цэнтра наведалі Дом-музей I з'езда РСДРП.
Прадстаўнікі музея правялі экскурсію, у ходзе якой расказалі аб сацыяльна-эканамічных і палітычных працэсах канца XIX – пачатку XX стст., а таксама аб умовах стварэння і афармлення Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі – РСДРП (у далейшым называлася ВКП(б), а затым КПСС).
Дом-музей І з'езда РСДРП з'яўляецца найстарэйшым з дзеючых музеяў Беларусі: ён быў адкрыты ў 1923 годзе. Музей уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.