Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie

23-24 красавіка ў горадзе Тамбове прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Актуальны вектар дзяржаўна-прававых даследаванняў: Прававое супрацоўніцтва публічнай улады і грамадзянскай супольнасці як форма камунікацыі ў палітыцы і праве (гісторыя, сацыяльна-палітычная і юрыдычная тэорыя, практыка, тэхналогія)», у арганізацыі і правядзенні якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Цэнтра.
Мерапрыемства праведзена ў рамках рэалізацыі Пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве паміж НЦЗПІ і Тамбоўскім дзяржаўным універсітэтам імя Г.Р. Дзяржавіна, якое было падпісана ў лютым 2025 года.
Прывітальны адрас удзельнікам маштабнага навуковага мерапрыемства накіраваў дырэктар Цэнтра Андрэй Матэльскі. Андрэй Францавіч адзначыў, што важнасць звароту да напрацовак юрыдычнай навукі і практыкі, якія раскрываюць розныя сутнасныя бакі і асаблівасці прававой сатворчасці публічнай улады і грамадства, абумоўлена неабходнасцю пошуку больш эфектыўных мадэлей іх узаемадзеяння, імкненнем да гарманізацыі адносін улады і грамадства як дэтэрмінуючага фактара ўстойлівага і стабільнага развіцця сучаснай дзяржавы.
У праграмны камітэт форуму ўвайшла намеснік дырэктара – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Алена Сямашка, якая ў дыстанцыйным фармаце выступіла на плянарным пасяджэнні. Алена Валянцінаўна пацвердзіла, што тэма, якая абмяркоўваецца, з'яўляецца не толькі актуальнай навуковай праблемай, але і важнай дзяржаўнай задачай. Рашэнне яе павысіць эфектыўнасць дзяржаўна-прававога развіцця. Тым больш, што пэўныя трансфармацыі перажывае духоўна-ідэалагічная матрыца, унутры якой адбываецца прававая сутворчасць публічнай улады і грамадзянскай супольнасці.
У рабоце плянарнага пасяджэння, круглага стала, секцый і дыскусійнай пляцоўкі прынялі ўдзел і іншыя прадстаўнікі Цэнтра, вядучыя расійскія вучоныя, даследчыкі, практыкуючыя юрысты і адвакаты, прадстаўнікі органаў заканадаўчай і выканаўчай улады з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Валгаграда, Саратава, Варонежа, Тамбова, Пензы, Тулы, Владзіміра, Казані, Кемерава, Бузулука, Екацярынбурга, Іркуцка, Нальчыка, Грознага, Махачкалы, Чаркеска, Астрахані, Душанбэ і Бохтара (Рэспубліка Таджыкістан).