Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Дзень народнага адзінства – свята, якое сімвалізуе згуртаванне грамадства і незалежнасць нашай дзяржавы. Калектыў Цэнтра разам з усёй краінай прыняў удзел у святочных мерапрыемствах.
Сёння адбыўся ўрачысты сход калектыву Цэнтра, удзел у якім прыняла Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Чупрыс. Вольга Іванаўна павіншавала калектыў Цэнтра са святам і ўручыла ўзнагароды Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь асобным работнікам за шматгадовую плённую працу па ўдасканаленні прававой сістэмы краіны.


«Роднае – народнае»
Стала добрай традыцыяй раніцу святочнага дня пачынаць з сімвалічнай акцыі «Роднае –народнае». Сённяшняе не стала выключэннем. Кожны работнік Цэнтра атрымаў у падарунак стужачку з беларускім арнаментам як сімвал адзінства, згуртаванасці нашага калектыву.
Актывісты пярвічак прафсаюзнай арганізацыі НЦЗПІ, ГА «Белая Русь», ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» і ГА «БРСМ» павіншавалі калег са святам і з найлепшымі пажаданнямі ўручылі паштоўкі.

«Збяром букет разам!»
У Дзень народнага адзінства работнікі Цэнтра далучыліся да акцыі «Збяром букет разам!». У гэты святочны дзень усе прыйшлi на працу з кветкамі, з якіх былі сабраныя кампазіцыі і букеты.

«Адной з ключавых ідэй акцыі з'яўляецца аб'яднанне і згуртаванне ўсіх, хто працуе ў нашым Цэнтры, – адзначыла намеснік дырэктара – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ Алена Сямашка. – Прыемна бачыць, як адказна аднеслiся да дадзенага мерапрыемства нашыя работнікі».
Прадстаўнікі калектыву Цэнтра ўсклалі кветкавыя кампазіцыі да помніка народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну, устаноўленаму на сталічным бульвары яго імя.
«Уладзімір Мулявін унёс неацэнны ўклад ва ўзбагачэнне беларускай культуры, згуртаванне нацыі вакол нацыянальнай ідэі. Ён уяўляў сабой прыклад патрыятызму і служэння айчыне, а яго творчая спадчына да гэтага часу з'яўляецца сімвалам яднання беларусаў», – сказала Алена Валянцінаўна.


Экскурс у гісторыю беларускай дзяржаўнасці
Яшчэ адным мерапрыемствам святочнага дня стала наведванне Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці – аднаго з самых маладых і тэхналагічных музеяў краіны.

Музейная экспазіцыя ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь і прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны.
«Наведванне дадзенага музея ў дзяржаўнае свята асабліва сімвалічнае. Падчас знаемства з экспазіцыяй, усведамляеш, які шлях прайшла наша дзяржава ў працэсе станаўлення. Мы жывем у квітнеючай незалежнай краіне. І можна з упэўненасцю сказаць, што дасягнутыя вынікі з'яўляюцца сведчаннем стваральнай працы, адзінства беларусаў», – адзначыла намеснік дырэктара Ірына Чупракова.
Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства, адбыліся і напярэдадні.
Так, работнікі НЦЗПІ – актывісты беларускага маладежнага руху – прынялі ўдзел у велапрабегу «Пад сцягам адзінства і незалежнасці».

16 верасня адбыўся агульны сход першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» НЦЗПІ.
Мерапрыемства стала завяршальным этапам яе фармавання. Работнікі НЦЗПІ, якія з'яўляюцца членамі РГА «Белая Русь», выбралі органы першаснай арганізацыі – савет і кантрольна-рэвізійную камісію.
«У аснове нашага адзінства – сумленная і добрасумленная праца, любоў да Радзімы і людзей, якія тут жывуць, – адзначыла першы намеснік дырэктара НЦЗПІ – старшыня першаснай арганізацыі «Белая Русь» Галіна Падразёнак. – Сімвалічна, што сённяшні сход першаснай арганізацыі адбываецца напярэдадні аднаго з асноўных свят краіны – Дня народнага адзінства. У гэтым дзяржаўным свяце вечная падзяка і даніна павагі сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія абаранілі права самім вызначаць свой лёс».
Са святам, любiмая Беларусь!