• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Навацыі па пытаннях нарматворчай дзейнасці. Праект закона, распрацаваны НЦЗПI, прыняты ў другім чытанні

Распрацоўка законапраекта ажыццяўлялася Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі ва ўзаемадзеянні з Урадам у рамках выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы, дадзенага па выніках праведзенай у 2024 годзе рэвізіі заканадаўства.

Новации по вопросам нормотворческой деятельности

Ключавыя навацыі законапраекта накіраваны на забеспячэнне кампактнасці і якасці заканадаўства, паляпшэнне нарматворчай работы, вырашэнне актуальных праблем, звязаных з забеспячэннем эфектыўнасці і стабільнасці функцыянавання нацыянальнай прававой сістэмы.

У прыватнасці, дакументам прадугледжваецца:

  • правядзенне на сістэмнай аснове абавязковай інвентарызацыі заканадаўства;
  • аптымізацыя механізмаў падрыхтоўкі праектаў актаў, а менавіта пашырэнне пакетнага прынцыпу, скарачэнне круга дзяржаўных органаў пры ўзгадненні праектаў ведамасных актаў, абмежаванне адсылачных нормаў, спрашчэнне патрабаванняў нарматворчай тэхнікі;
  • замацаванне за Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу функцыі па кантролі за рэалізацыяй заключных палажэнняў законаў;
  • удасканаленне ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праекта нарматыўнага прававога акта на ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • спрашчэнне прыняцця і ўліку нарматыўных прававых актаў рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, якія змяшчаюць выключна лічбавыя паказчыкі;
  • актывізацыя выкарыстання інстытута афіцыйнага тлумачэння нарматыўных прававых актаў, у тым ліку з улікам перагляду падыходаў да парадку прыняцця такіх актаў на ведамасным узроўні.

У законапраекце таксама прадугледжаны шэраг змяненняў, накіраваных на ўдакладненне нормаў Закона «О нормативных правовых актах» з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Даведка

Праект закона быў унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у Палату прадстаўнікоў 17 кастрычніка 2025 г. і прыняты ў першым чытанні 5 лістапада 2025 г.

24 Сакавiка 2026 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх