21 лістапада ў Мінску адбылася XXIII Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «РИНТИ-2024».
Мерапрыемства аб’яднала прадстаўнікоў 37 навукова-даследчых арганізацый, устаноў вышэйшай адукацыі, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый з 6 краін: Беларусі, Расіі, Азербайджана, Італіі, Іраку, Прыднястроўя.
Да дыскусіі падчас канферэнцыі далучыліся супрацоўнікі аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага ладу і інфармацыйнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ: Алена Перапяліца, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, Аляксандра Міхнюк і Наталля Чарнецкая.
Даведачна
XXIII Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РИНТИ-2024) арганізавана Аб’яднаным інстытутам праблем інфарматыкі НАН Беларусі сумесна з Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай імя І.С.Лупіновіча НАН Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Мерапрыемства накіравана на аналіз стану і праблем развіцця інфарматызацыі (лічбавай трансфармацыі) эканомікі, сацыяльнай сферы, дзяржаўнага кіравання і сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі ў Беларусі і за мяжой, а таксама пытанняў распрацоўкі новых падыходаў да навукова-метадычнага забеспячэння развіцця інфарматызацыі і інфармацыйнага грамадства (ІТ-краіны, ІТ-дзяржавы), стварэння інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнай інфраструктуры Беларусі.