Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у НЦЗПІ адбылася дыялогавая пляцоўка «Неўміручая слава Вялікай Перамогі», спікерам якой выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Кузьма Козак.

Асноўная тэма дыялогу – гістарычная памяць аб гераізме і мужнасці беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У выступленні Кузьмы Іванавіча значная ўвага была нададзена подзвігу партызан і падпольшчыкаў, а таксама салдат Чырвонай Арміі, у тым ліку іх удзелу ў вызваленні акупаваных краін Еўропы. Прыведзеныя прыклады дазволілі лепш зразумець сапраўдны стан спраў у барацьбе з нацыстамі не толькі ў часы Другой сусветнай вайны, але і ў кантэксце сучаснай культуры памяці.

Падводзячы вынік, спікер яшчэ раз падкрэсліў важнасць і актуальнасць канстытуцыйных норм, што абавязваюць кожнага з нас беражліва захоўваць гістарычную праўду і памяць аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.