• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Ніхто не забыты, нішто не забыта! Прынялі ўдзел у святкаванні 80-гадовага юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Сёлета Беларусь адзначыла 80-гадовы юбілей Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Па ўсёй краіне прайшлі святочныя мерапрыемствы як свяшчэнны абавязак памяці перад пакаленнем, якое коштам неверагодных намаганняў і ахвяр абараніла мір на нашай зямлі. У іх, па традыцыі, прынялі ўдзел кіраўніцтва і работнікі Цэнтра і яго абласных філіялаў, ушанаваўшы памяць абаронцаў хвілінай маўчання.

2X6A1791.jpg

9 Мая

8 мая дырэктар НЦЗПI Андрэй Матэльскі, дырэктар РЦПІ Мінскай вобласці Руслан Трухан і намеснік начальніка аддзела канстытуцыйнага права галоўнага кіравання канстытуцыйнага і міжнароднага права Цэнтра Таццяна Міхалёва ў складзе дэлегацыі Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу «Благаўшчына».

00.jpg

У пярэдадні свята работнікі РЦПI Брэсцкай вобласці наведалі старт форума гарадоў-герояў «Перамога без тэрміну даўнасці» у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» і далучыліся да шэсця атрада пакаленняў, створанага Маладзёжным парламентам пры Брэсцкім гарадскім Савеце дэпутатаў, сумесна з юнармейцамі Паста Брэсцкай крэпасці-героя.

9 Мая

Калектыў РЦПI Віцебскай вобласці з кіраўніцтвам, прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, навучальных устаноў Кастрычнiцкага раёна г. Віцебска стаў удзельнікам урачыстага мітынгу каля воінскага мемарыяла на Успенскай горцы ў г. Віцебску.

9 Мая

9 Мая

Калектыў РЦПI Гомельскай вобласці далучыўся да ўрачыстага мітынгу на Алеі Герояў, прыстасаванага да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

9 Мая

9 Мая

Работнікі РЦПI Гродненскай вобласці аддалі даніну памяці воінам, якія загінулі у бітвах падчас вызвалення Беларусі, усклаўшы кветкі да мемарыяла воінам-вызваліцелям каля падножжа Кургана Славы.

9 Мая

Работнікі РЦПI Магілёўскай вобласці ўсклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям на ваенных могілках па вуліцы Лазарэнкі ў абласным цэнтры.

9 Мая

РЦПI г. Мінска традыцыйна прыняў удзел у святочным мітынгу адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска каля мемарыяла «Памяць» на сталічным праспекце Дзяржынскага.

Святкаванне 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне стала яшчэ адным напамінам аб тым, які высокі кошт заплаціў наш народ за свабоду і незалежнасць. Ніхто не забыты, нішто не забыта!

12 Мая 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх