Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
НЦЗПІ па шматгадовай традыцыі прыняў удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў прадстаўнікі калектыву арганізацыі наведалі падшэфныя арганізацыі – Клецкі, Нясвіжскі і Барысаўскі раённыя сацыяльна-педагагічныя цэнтры. Яны ўручылі 52 падапечным падарункі.

Для рабят гэтыя візіты сталі прыемным сюрпрызам, яны шчыра радаваліся ўвазе і цёплым словам, расказвалі вершы, спявалі, танцавалі і разам з гасцямі вадзілі карагоды вакол ёлкі.

Да свята хлапчукі і дзяўчынкі атрымалі ў падарунак адзенне, цацкі, прысмакі. Падшэфным арганізацыям былі перададзены неабходныя канцылярскія прылады, санітарна-гігіенічныя сродкі, мэбля і інвентар.

Сродкі на падарункі былі прадастаўлены НЦЗПІ, першаснай прафсаюзнай арганізацыяй Цэнтра і яго работнікамі.

«Мы вельмі рады павіншаваць вас сёння з надыходзячымі святамі, – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі і кантролю Вячаслаў Бякета, звяртаючыся да дзяцей. – Новы год і Каляды – асаблівы час. Гэта пара казак, цудаў, добрага настрою і падарункаў. Мне вельмі жадаецца, каб гэты год стаў для ўсіх нас па-сапраўднаму чароўным. А вам, дзеці, падарыў як мага больш прыемных уражанняў і радасных момантаў. Жадаем, каб спраўдзіліся самыя запаветныя жаданні!»
Даведачна:
Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Беларусі штогод ужо больш за чвэрць стагоддзя. Яе галоўная мэта – аказаць дапамогу і падтрымку дзецям, якія асабліва маюць у іх патрэбу.