• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Новыя магчымасці прававых сістэм НЦЗПI прадставілі работнікам Мінюста

18 лістапада для работнікаў Міністэрства юстыцыі праведзена навучальнае мерапрыемства па працы з прававымі сістэмамі «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE». У ім прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў, галоўныя спецыялісты і кансультанты Міністэрства.

Аб выкарыстанні прававых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» у рабоце юрыстаў распавяла слухачам вядучы спецыяліст упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Ганна Новік.

НЦЗПИ

Работнік тэхнічнай падтрымкі НЦЗПІ правяла прэзентацыю рэсурсаў, у рамках якой слухачы пазнаёміліся з інтэрфейсамі сістэм, пашыранымі магчымасцямі пошуку, зручнымі інструментамі работы з прававой інфармацыяй і падборкамі дакументаў, новым функцыяналам, распрацаваным у 2025 годзе. Работнікі Міністэрства таксама даведаліся аб тым, што ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» атрыманы атэстат адпаведнасці сістэмы абароны інфармацыі інфармацыйнай сістэмы патрабаванням па абароне інфармацыі, што забяспечвае бяспечнае размяшчэнне і прадастаўленне ў ёй лакальных і іншых банкаў даных прававой інфармацыі, якія змяшчаюць персанальныя дадзеныя або іншую інфармацыю абмежаванага доступу.

НЦЗПИ

Навучанне арганізавана з мэтай павышэння эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у прафесійнай дзейнасці супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.


19 Лiстапада 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх