Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
11 снежня на пляцоўцы РЦПІ Віцебскай вобласці прайшоў круглы стол, прысвечаны пытанням забеспячэння прававой інфармацыяй супрацоўнікаў, адказных за функцыянаванне цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі ў крымінальна-выканаўчай сістэме Віцебскага рэгіёна.

Арганізатарамі круглага стала выступілі філіял НЦЗПІ і ўпраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў па Віцебскай вобласці.
Адкрываючы мерапрыемства, дырэктар РЦПІ Ларыса Дарогава расказала аб гісторыі стварэння цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы, прадастаўленні доступу ў Рэспубліцы Беларусь да поўнай, актуальнай і дакладнай прававой інфармацыі, якая распаўсюджваецца НЦЗПІ, і рэалізацыі гэтай задачы ў рамках функцыянавання джяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі.
Намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Віцебскай вобласці Міхаіл Кацюруба закрануў пытанні прадастаўлення прававой інфармацыі асуджаным і грамадзянам, якія знаходзяцца ў папраўчых установах, а таксама прававога забеспячэння службовай дзейнасці работнікаў крымінальна-выканаўчай сістэмы ў Віцебскай вобласці. Прысутныя супрацоўнікі папраўчых устаноў, следчых ізалятараў крымінальна-выканаўчай сістэмы, лячэбна-працоўных прафілакторыяў, адказных за функцыянаванне цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі ў крымінальна-выканаўчай сістэме, падзяліліся сваім досведам працы і адзначылі важнасць выкарыстання дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў не толькі ў прававой асвеце грамадзян, якія знаходзяцца ў папраўчых установах, але і ў службовай дзейнасці.

У рамках круглага стала спецыялістам РЦПІ Юліяй Дзірко было праведзена навучанне па рабоце з ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».
Круглы стол прайшоў у атмасферы прадуктыўнага прафесійнага дыялогу. Бакі адзначылі неабходнасць далейшага супрацоўніцтва ў мэтах павышэння прававой граматнасці і прававой асветы.