Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
23 красавіка адбылося паседжанне праўлення Беларускай натарыяльнай палаты з удзелам НЦЗПІ, падчас якога прынялі ў члены БНП новых натарыусаў.
Чатыры маладыя спецыялісты, якія паспяхова здалі кваліфікацыйныя экзамены ў Міністэрстве юстыцыі, ва ўрачыстай абстаноўцы на плошчы Перамогі ў Мінску прынеслі прысягу натарыуса.
З віншаваннямі і сказанымі на дарогу словамі да новых натарыусаў звярнулася старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка.
Да віншаванняў далучыўся намеснік дырэктара НЦЗПІ Вячаслаў Абрамаў. Ён пажадаў маладым натарыусам поспехаў і высокіх прафесійных дасягненняў. Па традыцыі Вячаслаў Анатольевіч уручыў маладым натарыусам сертыфікаты на бясплатны гадавы доступ да інтэрнэт-сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».