Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці Цэнтра з'яўляецца супрацоўніцтва з Беларускай натарыяльнай палатай у рамках забеспячэння доступу натарыусаў да афіцыйнай прававой інфармацыі для вырашэння прафесійных задач.

3 снежня рашэннем пасяджэння праўлення БНП у склад натарыяту прынятая Таццяна Майстрэнка, якая будзе ажыццяўляць дзейнасць у Мiнскай абласной натарыяльнай акрузе.
Намеснік дырэктара НЦЗПІ Вячаслаў Абрамаў павіншаваў новага сябра БНП з паспяховай здачай кваліфікацыйнага іспыту ў Міністэрстве юстыцыі, адзначыўшы пры гэтым, што глыбокія веды ў галіне заканадаўства і ўменне прымяняць іх на практыцы з'яўляюцца неад'емнай часткай працы натарыуса. У якасці віншавання новаму натарыусу традыцыйна быў уручаны сертыфікат доступу да ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».
Вячаслаў Анатольевіч таксама пажадаў Таццяне Майстрэнка ініцыятывы і творчага падыходу ў рабоце, аптымізму і дабрабыту, самарэалізацыі ў прафесійнай і навуковай сферы, асабліва падкрэсліўшы важнасць выкарыстання дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў для забеспячэння высокай якасці аказваемых натарыяльных паслуг.