• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

НЦЗПІ і БНП. Высокі ўзровень супрацоўніцтва ў новым статусе

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў намеснік дырэктара НЦЗПІ Вячаслаў Абрамаў прыняў удзел у чарговым пасяджэнні праўлення Беларускай натарыяльнай палаты.

Продолжаем сотрудничество с БНП

Урачыстая частка пасяджэння традыцыйна была прысвечана прыняццю ў члены БНП новых натарыусаў, якія паспяхова здалі кваліфікацыйныя экзамены ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь. А вось прысягу натарыуса Крысціна Калеснік, Алена Пашкевіч і Вольга Паўлючэнка прынеслі ля Манумента Перамогі ў г. Мінску, аддаўшы тым самым даніну павагі і памяці ўсім, хто змагаўся за Вялікую Перамогу і незалежнасць нашай роднай Беларусі.

Старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка ў сваім звароце да новых натарыусаў адзначыла асаблівую важнасць праведзенага мерапрыемства: «Вельмі сімвалічна, што напярэдадні галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – вы прынеслі прысягу натарыуса і ўступілі ў прафесію. Упэўнена, гэты радасны дзень у вашым жыцці вы будзеце ўспамінаць заўсёды з асаблівай цеплынёй».

Намеснік дырэктара Цэнтра Вячаслаў Абрамаў далучыўся да віншаванняў і пажадаў новым чальцам БНП прафесійных поспехаў, падкрэсліўшы значнасць уступлення іх у шэрагі натарыусаў напярэдадні свята.

Прафесійная дзейнасць натарыуса немагчыма без выкарыстання дакладнай і актуальнай прававой інфармацыі, змешчанай ў дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах, што фарміруюцца НЦЗПІ. Для забеспячэння эфектыўнай работы маладым натарыусам былі ўручаны сертыфікаты на доступ да ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

4 Лiпеня 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх