21 лістапада ў Цэнтры прайшла сустрэча з кіраўніцтвам расійскіх навуковых арганізацый.
Прадстаўнікі НЦЗПІ на чале з дырэктарам Андрэем Матэльскім, кіраўнік Інстытута дзяржавы і права Расійскай акадэміі навук (ІДП РАН) Аляксандр Савянкoў і дырэктар Рэспубліканскага навукова-даследчага інстытута інтэлектуальнай уласнасці (РНДІІУ) Уладзімір Лапацін абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння па навуковым накірунку, у тым ліку ў галіне фундаментальных і прыкладных навукова-прававых даследаванняў і распрацовак, вывучэння працэсаў нарматворчай і правапрымяняльнай дзейнасці, фарміравання на гэтай аснове навуковых рэкамендацый і прапаноў для выкарыстання ў распрацоўцы і экспертызе праектаў нарматыўных прававых актаў, адукацыйнай дзейнасці, папулярызацыі навуковых ведаў.
У мерапрыемстве ад Цэнтра таксама прынялі ўдзел намеснік дырэктара – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў (Інстытут) Алена Сямашка, намеснік кіраўніка Інстытута – начальнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Інстытута Вольга Бакіноўская, начальнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага будаўніцтва і інфармацыйнага права Інстытута Аксана Станкевіч, начальнік аддзела даследаванняў у галіне нацыянальнай бяспекі, праваахоўнай дзейнасці і міжнароднага права Інстытута Ірына Лапцэвіч, начальнік навукова-арганізацыйнага аддзела Інстытута Наталля Паляшчук, вучоны сакратар Інстытута Людміла Паўлава, начальнік аддзела міжнароднага права галоўнага ўпраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Цэнтра Вольга Кашырына і галоўны саветнік гэтага аддзела Вольга Багдановіч.
Падчас сустрэчы падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам і ІДП РАН, а таксама паміж Цэнтрам і РНДІІУ.